СБУ спыніла дзейнасць дзесяці антыўкраінскіх суполак у сацсетках «ВКонтакте» і «Однокласники»


Служба бяспекі Украіны з пачатку траўня прыпыніла дзейнасць дзесяці антыўкраінскіх суполак у расейскіх сацсетках.

Каардынатараў сепаратысцкіх рэсурсаў супрацоўнікі СБУ выкрылі ў Кіеўскай, Херсонскай ды Харкаўскай вобласцях. Адміністратары па заданні куратараў з расейскіх спецслужбаў размяшчалі ў сетках інфармацыю з заклікамі да парушэння канстытуцыйнага ладу, змены межаў тэрыторыі Украіны, агітавалі за спрыянне дзейнасці ДНР/ЛНР, паведамляе прэс-служба СБУ.

Падчас вобшукаў у месцы пражывання зламыснікаў выявілі кампютарную тэхніку з доказамі здзяйснення антыўкраінскай дзейнасці ў расейскіх сацсетках «Вконтакте» ды «Одноклассники».

Затрыманых вінавацяць у спрыянні гвалтоўнай змене ці парушэнню канстытуцыйнага ладу альбо захопу дзяржаўнай улады, а таксама ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны, як і ў стварэнні тэрарыстычнай групы.

У Службе бяспекі Украіны ўказ прэзідэнта Пятра Парашэнкі аб унясенні расейскіх сацсетак у санкцыйны спіс лічаць пазітыўным фактарам, які «спрыяе супрацьдзеянню расейскай інфармацыйнай агрэсіі».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў