СБУ праводзіць ператрусы ва ўкраінскіх офісах «Яндексу»


Супрацоўнікі Службы бяспекі Ўкраіны прыйшлі з ператрусамі ў кіеўскі і адэскі офісы кампаніі «Яндекс». Гэта адбываецца ў сувязі з расследаваннем справы «аб дзяржаўнай здрадзе».

«СБУ сапраўды праводзіць ператрусы ў офісах дачыннай структуры расейскай кампаніі «Яндэкс» у Кіеве і Адэсе. Следчыя дзеянні праходзяць у рамках крымінальнай справы, распачатай па артыкуле 111 Крымінальнага кодэксу Украіны (Дзяржаўная здрада)», – паведаміла прэс-сакратар ведамства Алена Гітлянская.

Падрабязнасці гэтай крымінальнай справы пакуль невядомыя.

Амаль два тыдні таму ўлады Украіны ўвялі санкцыі супраць шэрагу расейскіх кампаніяў. Сярод іх – «Яндекс», сацыяльныя сеткі «Вконтакте» і «Одноклассники».

Украінскія інтэрнэт-правайдэры мусяць заблакаваць гэтыя рэсурсы на тры гады.

КА, belsat.eu, паводле bbc.com

Глядзі таксама
Каментары