СБУ пра абстрэл польскага консульства: правакацыі супраць Польшчы выгадныя толькі аднаму боку


Генеральнае консульства Польшчы ў Луцку, Украіна, невядомыя абстралялі з гранатамёта прыкладна апоўначы 29 сакавіка. Міністэрства замежных спраў Польшчы пацвердзіла, што ад атакі ніхто не пацярпеў.

Абстраляны будынак меў толькі службовае прызначэнне і ноччу тут нікога не было. Сямʼя консула займае іншае памяшканне.

СБУ разглядае некалькі версіяў нападу, у тым ліку, магчымасць тэрарыстычнага акту.

«Правакацыі супраць Рэспублікі Польшча, што час ад часу трапляюцца ва Украіне, выгадныя толькі аднаму боку – Расейскай Федэрацыі, почырк якой заўважны здалёк», паведамляецца ў заяве прэсавай службы на сайце СБУ. 

Расследаванне працягваецца.

У сваю чаргу, консул Польшчы ў Луцку Кшыштаф Савіцкі назваў інцыдэнт «тэрарыстычным актам», перадае выданне volyn24.com.

Фота: volyn24.com

Генеральныя консульствы Рэспублікі Польшча ў Кіеве, Адэсе, Харкаве, Вінніцы ды Луцку прыпынілі працу.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў