«СБ» адказала на абуральныя словы аналітыка Пуціна Рашэтнікава


Артыкул «Памылка былога рэзідэнта» апублікаваны ў раздзеле «Палітыка» без імя аўтара, які называе дырэктара Расейскага інстытуту стратэгічных даследаванняў Леаніда Рашэтнікава пенсіянерам і «глыбокім адстаўнікам».

«… Нягледзячы на гучную назву, гэты самы РІСД – усяго толькі адна з шматлікіх кантор, якія нястомна здабываюць бюджэты на неабсяжнай ніве «аналізу і сінтэзу». Толькі і ўсяго!..

Кожны ахвотны можа забрацца ў інтэрнэт, знайсці «матэрыялы» гэтай установы і пераканацца ў іх абсалютнай нікчэмнасці. Дый сам спадар Рашэтнікаў ніякі не генерал-лейтэнант ваеннай разведкі, а ўсяго толькі глыбокі адстаўнік. Так што ўсім яго «адкрыццям» і іншаму грош цана», – адзначыў аўтар.

«Ну набалбатаў нешта пенсіянер, ну паказаў сябе поўным дылетантам, ну што з таго? Балбатуноў, ці што, не сустракалі?.. Ці мала што можа ляпнуць чарговы «даследчык» гістарычнай праўды на падставе перадавіц газеты «Праўда»!» – падсумоўвае аўтар «СБ».

20 снежня на Youtube-канале «Action Tube» зʼявілася абуральнае відэа, у якім кіраўнік РІСД аспрэчыў суверэнітэт Беларусі ды заявіў, што «незалежнай Беларусі быць не можа», а Менск ідзе па «украінскім сцэнары».

ДР belsat.eu паводле sb.by

Стужка навінаў