Саюзная дзяржава не прыдумала на што выдаткаваць 2 млрд расейскіх рублёў


Летась выдаткі бюджэту Саюзнай дзяржавы выкананыя не ў поўным абʼёме.

Пра гэта заявілі на калегіі Разліковай палаты Расеі 18 красавіка, якая разгледзела аператыўную справаздачу аб працэсе выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2015 год.

Справаздача была падрыхтаваная Разліковай сумесна з Камітэтам дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь.

Прэс-служба Разліковай палаты паведамляе, што касавае выкананне выдаткаў склала 4,7 млрд рублёў – гэта на 9 % больш, чым у папярэднім годзе.

Даходная частка бюджэту ў 2015 годзе склала 4,9 млрд рублёў і выкананая на 100,1 %.

Паводле стану на 1 студзеня 2016 года нявыкананыя рэшткі сродкаў саюзнага бюджэту склалі 1,9 млрд рублёў і ўзраслі ў параўнанні з 1 студзеня 2015 года (на 5 %).

Сярод дзяржаўных замоўцаў найбольшы абʼём нявыкананых сродкаў у МНС Расеі – 33 млн рублёў. Прычына – няправільна пазначаныя рэквізіты ў плацежных дакументах ці поўная адсутнасць кантролю.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў