Саюз журналістаў Казахстану пастанавіў узнагародзіць Марка Цукербэрга


Заснавальніку найбуйнейшай сусветнай сацыяльнай сеткі «Facebook» Марку Цукербэргу (Mark Zuckerberg) прысуджаная прэмія Саюзу журналістаў Казахстану ў намінацыі «Інтэрнэт-праект».

Як адзначылі ў арганізацыі, Марку Цукербэргу ўдалося стварыць сацыяльную сетку, «якая абʼяднала на адной інфармацыйнай пляцоўцы карыстальнікаў розных краін».

Цукербэрг пакуль ніяк не адрэагаваў на прысуджэнне яму гэтай узнагароды.

Сярод узнагароджаных дамінуюць лаўрэаты з Казахстану: у намінацыі «Імя ў сацсетках» перамог мясцовы блогер Аляксандр Цой; журналіст казахскага радыё «Свабода» Касым Аманжалулы, вядоўца праграмы «Еркін сөз» («Свабодная размова»), атрымаў прэмію ў намінацыі «палітычны агляд»; журналістка газеты «Акжайык» з горада Атыраў Зульфія Байнякеева атрымала прэмію ў намінацыі «рэпарцёрскай праца».

Разам з тым, лаўрэатамі конкурсу Саюзу журналістаў Казахстану раней станавіліся заснавальнік «WikiLeaks» Джульян Асанж (Julian Assange) і экс-супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША Эдўард Сноўдэн (Edward Snowden).

Ранейшы кіраўнік Саюзу журналістаў Казахстану Сейтказы Матаеў быў затрыманы сёлета ў лютым па справе аб крадзяжы бюджэтных сродкаў у буйным памеры.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў