У Берасці будуюць гатэль, руйнуючы гісторыка-культурную спадчыну


Пры ўзвядзенні гатэлю вядомае сеткі ў самым цэнтры Берасця мае месца не толькі знішчэнне гісторыі, але і інвеставанне праз непразрыстыя схемы.

Зносу двух гістарычных дамоў, каб на іх месцы пабудаваць гатэль, не хапіла – будаўнікі пачалі разбіраць дах яшчэ аднаго будынку, маўляў, ён перашкаджае ім працаваць. Пры гэтым ува ўласнікаў кватэраў у доме на вуліцы Савецкая, 41 дазволу ніхто не запытаў.

Інжынер эксплуатацыі будынкаў Фёдар Петрусевіч лічыць, што былі парушаныя ўсе нормы і правілы:

«Не ўзгаднялася праектная дакументацыя, спалучэнне, ніякая дакументацыя не прадстаўляецца. Нешта зрабілі пад сцяной».

Чаму ж фірме «MFB Development», што будуе гатэль, дазволена так шмат? Магчыма, адказ – у сяброўскіх стасунках уласніка фірмы Дзмітрыя Пруднікава з былым старшынём Берасцейскага райвыканкаму, ганаровым жыхаром Берасця Аляксандрам Палышанкавам.

Фёдар Петрусевіч заяўляе, што рашэнне аб зносе будынку Берасцейскі гарвыканкам не прымаў.

«Гэта вялікі мінус, што рашэнне на ўзвядзенне замест рэканструкцыі берасцейскі гарвыканкам не прымае», – мяркуе адмысловец у будаўніцтве.

Пруднікаў жа, як высвятляецца, на кароткай назе з шмат кім з берасцейскіх чыноўнікаў, абмяркоўвае з імі горадабудаўнічыя аспекты Берасця наўпрост у сваім офісе.

Зямельны надзел у цэнтры гораду, які яму спадабаўся, чыноўнікі аформілі пад рэканструкцыю. То бок гістарычныя дамы меліся быць рэстаўраваныя, насамрэч жа іх амаль цалкам разбурылі, а на месцы будынкаў узвялі навабуд.

Замест чатырох паверхаў выраслі шэсць, пад грувасткі будынак спатрэбіўся і больш шырокі катлаван. У выніку суседнія дамы пакрыліся расколінамі, а дом на Савецкай, 41 пабудаваны ў 2006-ым годзе, прызналі аварыйным, і ўжо год там ніхто не жыве.

Фёдар Петрусевіч падаў у міліцыю заяву, звязаную з праверкай пытання даху, але міліцыя перанакіравала яе ў Берасцейскі гарвыканкам – туды, дзе Пруднікава ведае кожны. Таму Фёдар Петрусевіч упэўнены, што сурʼёзна займацца справаю сумнеўнага будаўніцтва ніхто не будзе.

Глядзіце таксама:

Сяргей Пятрухін, belsat.eu

Стужка навінаў