«Савецкая армія ў 1941-м прайграла не праз слабасць, а праз адсутнасць стратэгіі і камандавання»


Доктар гістарычных навук Ігар Мельнікаў, які апісвае ў сваіх кнігах удзел беларусаў у Польскай кампаніі 1939 года, распавядае пра тое, як у Беларусі змяняецца вобраз нямецкага нападу на СССР 22 чэрвеня 1941 года.

– Ці з’явіліся ў беларускай гістарыяграфіі новыя факты нападу Трэцяга Рэйху на Савецкі Саюз?

– Як ужо калісьці напісалі, што напад Нямеччыны быў раптоўным і вераломным, цяпер зʼяўляецца ўсё больш і больш такіх публікацый, але гэта было па-іншаму. Як у Крамлі, так нават і сярод простых салдатаў было прадчуванне, што вайна можа адбыцца. Існуе таксама інфармацыя аб плане «Гроза» – паводле яго, савецкая армія мела трапіць на захад 6 ліпеня 1941 года. Аднак невядома, ці быў гэта рэальны план прэвентыўнай вайны, або адзін з альтэрнатыўных ваенных планаў. Але факт, што большасць савецкіх арміяў перад Нямеччыны падцягнулі пад самую мяжу.

Былыя землі Другой Рэчы Паспалітай былі настолькі насычаныя войскамі Чырвонай Арміі, што ў першы месяц вайны немцы былі ў жаху ад колькасці ўзятых у палон.

Беларуская гістарыяграфія ўжо падае гэтую інфармацыю, і наступіў пэўны паварот ад нерацыянальных сцверджанняў, што Чырвоная Армія была занадта слабая, а нямецкая – занадта моцная. Савецкая Армія мела лепшыя на той час танкі Т-34, КВ і інш. І проста адсутнасць належнага камандавання прывяла да гэтай катастрофы, а не адсутнасць тэхнічнай падрыхтоўкі савецкай арміі.

Мала хто з беларускіх гісторыкаў дагэтуль кажа пра гэта, але слабасць Чырвонай Арміі была ўжо бачная падчас кампаніі ў Польшчы і Фінляндыі – яна мела дастатковую колькасць самалётаў і танкаў, але адсутнічала адпаведная стратэгія. Чырвоная Армія мелася навучыцца ўсяму гэтаму. І ўжо ў 1944 годзе падчас аперацыі Баграціён у Беларусі Чырвоная Армія ваявала так, як Германія тры гады да таго.

– Ці кажуць беларускія гісторыкі пра тое, што 22 чэрвеня не было пачаткам Другой сусветнай вайны?

– З гэтым вельмі вялікая праблема – даследчыкі і гісторыкі ведаюць, што вайна пачалася 1 верасня. Тым не менш, на працягу доўгага часу ў СССР людзям казалі, што тая вайна не была нашай трагедыяй, толькі «капіталістычнай вайной». І ўвекавечваюць такія стэрэатыпы, напрыклад, гістарычныя шоу, такія як «Апошні дзень міру», якое праводзіцца кожны год у ноч на з 21 на 22 чэрвеня ў Берасці. Але вайна ў Берасці працягвалася ўжо 2 гады – былі рэпрэсіі, дэпартацыі, тэрыторыя была далучаная да Савецкага Саюзу.

У беларускіх падручніках падаецца дакладна, што вайна пачалася 1 верасня 1939 году, але большасць людзей думаюць, грунтуючыся на савецкі пункт гледжання, што вайна пачалася ў 1941 годзе. Адразаецца памяць пра тысячы беларусаў, якія змагаліся ў шэрагах польскага войска супраць немцаў у 1939-м. Гэта зʼяўляецца сурʼёзнай памылкай, і мае калегі, і я спрабуем змяніць гэтую сітуацыю.

– У сваіх кнігах вы апісалі ўдзел беларусаў у Польскай кампаніі 1939 году. Ці можам чакаць на чарговую вашую кнігу пра гэты перыяд?

– Я планую выдаць альбом фотаздымкаў з маёй калекцыі пра перыяд Другой сусветнай вайны, і яны будуць падзеленыя паводле гадоў. Уступам была паказаная 9 траўня выстава, дзе я прадставіў 40 фотаздымкаў. Я спадзяюся апублікаваць да 500 унікальных фатаграфіяў.

Будзе паказаны даваенны перыяд, вобразы заходняй Беларусі, верасень, Польская кампанія 1939 года – велізарная трагедыя для беларусаў. Там будуць таксама фатаграфіі польскіх, савецкіх і нямецкіх дакументаў таго перыяду, а таксама малюнкі розных артэфактаў.

Будуць датычыць тэрыторыі Беларусі, але не толькі. У мяне ёсць цікавыя фатаграфіі акупаванай Францыі альбо заваяванага Берліну. Таксама планую выдаць кнігу, прысвечаную магілам польскіх і савецкіх салдатаў, якія загінулі пасля 17 верасня 1939 года.

Размаўляў Пётр Яворскі, belsat.eu

Стужка навінаў