Савет бяспекі аб'явіў «вайну» пʼянству ў Беларусі


Савет бяспекі 4 красавіка прыняў пастанову «Аб забеспячэнні нацыянальнай бяспекі», дзе гаворыцца пра тое, што ў Беларусі трэба зрабіць больш жорсткім барацьбу з п’янствам і наркотыкамі.

У прыватнасці, да 1 чэрвеня павінны быць распрацаваныя прапановы аб узмацненні жорсткасці адказнасці за правапарушэнні, учыненыя ў стане алкагольнага апʼянення. Таксама ўрад павінен распрацаваць комплекс дадатковых мераў, накіраваных на зніжэнне ўзроўню алкагалізацыі насельніцтва і прапаганду здаровага ладу жыцця.

Савет бяспекі і Адміністрацыя прэзідэнта да ліпеня павінны вывучыць «адпаведнасць умоў прымусовай ізаляцыі асобаў, якія ўтрымліваюцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях, мэтам і задачам іх медыка-сацыяльнай рэабілітацыі».

МУС даручана ўдасканальваць дзейнасць па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, выяўленню пастаўшчыкоў іх буйных партыяў і арганізатараў наркабізнесу.

Нагадаем, у сакавіка міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч папярэдзіў, што ў бліжэйшы час ведамства будзе экстранна выпрацоўваць новыя метады мінімізацыі шкодных наступстваў пʼянства.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў