Савет бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю па сітуацыі ва Украіне


Прапанаваную Расейскай Федэрацыяй рэзалюцыю аб спыненні агню на ўсходзе Украіны падтрымалі ўсе 15 членаў Савета бяспекі ААН.

Пасяджэнне вёў прадстаўнік Кітаю.

Прадстаўнік Украіны пры ААН Юрый Сяргееў адзначыў у Twitter, што «Рэзалюцыя прапануе комплекс мер па практычнай рэалізацыі менскіх дамоўленасцяў».

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Напярэдадні пасяджэння Сяргееў напісаў, што ў Савеце бяспекі ААН занепакоеныя эскалацыяй збройнага супрацьстаяння ў Дэбальцава, дзе ідуць жорсткія баі.

У рэзалюцыі вітаецца дэкларацыя лідараў Украіны, Германіі, Францыі і Расеі, абвешчаная 12 лютага ў Менску па выніках іх перамоваў.

Таксама ў рэзалюцыі выказваецца заклік прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у трагедыі самалёту малайзійскіх авіяліній MH17.

Як паведалмяе РИА Новости, Пуцін заявіў, што вырашыць канфлікт на Данбасе ваенным шляхам нельга.

«Гэтаму не будзе канца, калі людзі, якія прымаюць адказныя рашэнні, не прыйдуць да высновы, што вырашыць гэтую праблему ваенным шляхам немагчыма, можна толькі мірным, можна толькі дамовіцца з часткай сваёй краіны, забяспечыць іх законныя правы».

ДР belsat.eu паводле obozrevatel.com. ria.ru

Стужка навінаў