Савецкія танкі з верталётнымі рухавікамі. Як ва Украіне «раскансервоўваюць» склады


«Некаторыя з танкаў стаялі без руху больш як 30 гадоў. Даводзіцца мяняць гумовыя часткі, электраправодку, электрамеханізмы і нават рухавікі, бо за такі час яны могуць стаць непрыгоднымі», – распавядае Віктар Козонак, дырэктар харкаўскага заводу, дзе рамантуюць танкі.

Два месяцы запар Харкаўскі бранятанкавы завод працуе звышурочна. Тут аднаўляюць танкі Т-80 з «савецкіх запасаў». Гэтая машына была асноўным баявым танкам у СССР з канца 70-х гг. Міністэрства абароны Украіны загадала «раскансерваваць» старыя савецкія запасы. Дакладную колькасць баявых машынаў, што вярнуць у эксплуатацыю, не называюць.

Танкі, што стаялі на складах абарончых прадпрыемстваў і ў вайсковых частках на захоўванні, у большасці – у вельмі кепскім стане, машынам патрэбны капітальны рамонт. Тэхніка дзясяткі гадоў стаяла пад адкрытым небам, часцяком з танкаў здымалі электрарухавікі, асобныя модулі і праводку. Ад часу сапсаваліся гумовыя элементы.

Савецкія Т-80 не толькі аднаўляюць, але і мадэрнізуюць. На некаторыя машыны ўстанаўліваюць верталётныя рухавікі, што дазваляе танку развіваць хуткасць да 70 км/гадз. па бездарожжы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў