Саудаўская Аравія абяцае Катару вайну ў выпадку набыцця расейскіх ЗРК С-400


Студзень 2018 г. Расейскі ЗРК С-400 у Севастопалі (Крым)

Саудаўскі кароль Салман ібн Абдул-Азіз Сауд накіраваў прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону ліст з просьбаю пераканаць Катар не набываць расейскія зенітна-ракетныя комплексы С-400.

Паводле манарха, размяшчэнне С-400 у Катары будзе мець негатыўныя наступствы для бяспекі паветранай прасторы Саудаўскай Аравіі.

«У такой сітуацыі каралеўства будзе гатовае да захадаў па ліквідацыі гэтай сістэмы абароны, у тым ліку і шляхам ваенных дзеянняў», – цытуе караля Саудаўская Аравіі французскае выданне «Le Monde».

Пра намер Катара набыць расейскія С-400 стала вядома ў студзені 2018 года. Пра гэта ў інтэрв’ю ТАСС заявіў амбасадар Катару ў Маскве Мухамед Аль-Атыйя.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары