Саудаўская Аравія будуе «Вялікую сцяну» на мяжы з Іракам


960-кіламетровую сістэму каналаў і плоту ўзводзяць, каб ізалявацца ад мусульманаў-фундаменталістаў з тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», – піша Telegraph.co.uk.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Некалькі дзён таму баевікі з гэтай арганізацыі спрабавалі знішчыць плот, які будуюць саудаўскія ўлады.

Цяпер памежная зона з Іракам складаецца з некалькі слаёў агароджы з ахоўнымі вышкамі, абсталяванымі камерамі начнога бачання. У бліжэйшы час плануецца пабудаваць камандныя пункты і сцягнуць у памежную зону некалькі соцень адзінак бронетэхнікі і каля 30 000 жаўнераў.

Падобнага кшталту фартыфікацыю сёлета вырашыла пабудаваць на мяжы з неспакойнай Сірыяй кіраўніцтва Турцыі. Сістэма абарончых збудаванняў узводзіцца і на мяжы Расеі ды Украіны.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў