Саўчанка ў судзе: Майдан у Расеі будзе! Пуцін не зможа трымаць сваю ўладу на крыві людзей!


Відэакадры з суда над украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.

«Майдан у Расеі будзе! Пуцін не зможа трымаць сваю ўладу на крыві людзей. Гэта супраць прыроды, супраць людзей, супраць Богу і супраць усяго на свеце. Усё, што магу зрабіць я, – паказаць сваім прыкладам, што Расею з яе «государственностью» і таталітарным рэжымам можна скруціць у барані рог! Калі не баяцца і быць нязломным. А цяпер апошняе слова? Вось вам маё апошняе слова! (паказвае сярэдні палец правай рукі) Усім добра бачна? А цяпер, перакладчык, перакладзіце, калі ласка», – заявіла падчас свайго апошняга слова Надзея Саўчанка.

Вырак у яе справе будзе агучаны 21-22 сакавіка. Надзея Саўчанка працягне сухую галадоўку, таму што яе патрабаванне агучыць вырак цягам тыдня не было выкананае.

Стужка навінаў