Саўчанка адмаўляецца спыніць сухую галадоўку


Пра бестэрміновую галадоўку ўкраінская лётчыца абвесціла ў чацвер, калі суддзя не дазволіў ёй выступіць з апошнім словам і паведаміў пра працяг слуханняў 9 сакавіка.

2 сакавіка ў судзе пракуроры заявілі, што патрабуюць прысудзіць Надзею Саўчанку да 23 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Надзея Саўчанка заявіла, што адмовіцца ад галадоўкі толькі ў выпадку вяртання ў Украіну «жывой ці мёртвай».

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў аб намеры зрабіць усё магчымае для вызвалення ўкраінскага афіцэра Надзеі Саўчанкі, якую ў Расеі судзяць паводле абвінавачванняў у датычнасці да забойства двух расейскіх журналістаў і незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

У пятніцу Парашэнка сустрэўся з маці Саўчанкі.

Раней стала вядома, што арыштаваную наведалі ў СІЗА ў Новачаркаску ўкраінскія консулы і адвакаты. Ім не ўдалося пераканаць яе спыніць галадаць.

ДД

Глядзі таксама
Каментары