«Сасіскі ваявалі». У Берасці рэкламуюць «НаБерлінкі» (фотафакт)


У адным з берасцейскіх супермаркетаў прылавак з сасіскамі «Берлінкі» «упрыгожылі» рэкламаю, што мае заахвоціць аматараў Перамогі ў ІІ Сусветнай вайне да пакупкі тавару.

На адмысловай шыльдзе каля сасісак напісана: «Усе на Берлінкі!», а побач намаляваныя стрэлкі, падобна як на мапах, што паказваюць перасоўванні войскаў.

У суседняй Польшчы пад брэндам «Берлінкі» выпускаюць папулярныя сасіскі вышэйшага гатунку. Аднак гэтыя вырабы, таксама, як і беларускія, не маюць аніякага дачынення да Берліну. Назву прыдумалі па аналогіі з «франкфутэркамі» – тонкімі кароткімі кілбаскамі, якія выраблялі ў Франкфурце і традыцыйна падавалі гарачымі.

МХ, belsat.eu

Стужка навінаў