Саша Сотнік: Ці не КДБ часам узгадаваў міжнародных тэрарыстаў?

video

Крамлю на руку тэракты ў Еўропе, адзначыў расейскі журналіст Саша Сотнік у гутарцы з «Белсатам».

Расейскі журналіст Саша Сотнік адзначыў, што тэракты ў Бруселі – гэта ўдар у палітычны цэнтр Еўропы. Паводле журналіста, пры такіх падзеях трэба шукаць таго, каму выгадныя тэракты.

«Тэрарыстам – канешне, зразумела. Яны сеюць страх. Іх мэта – запалохаць еўрапейскае грамадства. У Парыжы ім не ўдалося гэта зрабіць. Цяпер другая спроба – у Бруселі. Каму гэта яшчэ выгадна? Крамлю – так, выгадна, бо цяпер еўрапейскае грамадства можа прыняць правы ўклон, уклон у бок ізаляцыі, нават расколу, больш жорсткай эміграцыйнай палітыкі. Крамлю на руку такая дэстабілізацыя ў Еўропе. Ён толькі выйграе. Увогуле, чым больш неразбярыхі, шуму і пылу, тым яму прасцей дамагчыся сваіх мэтаў», – заўважыў расейскі журналіст.

Ён звярнуў увагу, што расейскія прапагандысты нават не хаваюць сваёй радасці з таго, што здарылася ў Бруселі, ды прадракаюць, што Еўропа будзе шукаць шляхоў збліжэння з Расеяй. Атачэнне Пуціна марыць пра тое, каб перастаць быць ізгоямі ды з іх знялі санкцыі, мяркуе спадар Сотнік. Ён заўважыў, што адзін з адыёзных прапагандыстаў напісаў, што наступны тэракт можа здарыцца ў Берліне.

«Я б параіў звярнуць на гэта пільную ўвагу: шантажысты заўсёды застаюцца шантажыстамі, нават калі іх вушы не вытыркаюць з-за спінаў міжнародных тэрарыстаў. Дарэчы, хто іх узгадаваў, успаіў сваймі грудзямі? Ці не КДБ часам?», – паставіў пытанне спадар Сотнік.

Паводле яго, расейскія спецслужбы давялі да дасканаласці камуфляванне і хаванне слядоў. «Яны 16 гадоў ва ўладзе. Вы можаце сабе ўявіць, як далёка яны раскінулі свае шчупальцы?», – сказаў расейскі журналіст.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары