Саша Сотнік: Лукашэнка пакуль перагульвае Пуціна


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVXVxM0p5dTV4S0UlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Пуцін помсціць Лукашэнку за «рэверансы» ў бок Захаду, мяркуе расейскі публіцыст Саша Сотнік.

Калі вочы муляюць турэцкія памідоры, Пуціну – не да суседзяў. У сваім 12-ым пасланні да Федэральнага Сходу расейскі прэзідэнт ні разу не згадаў свайго, бадай, адзінага хаўрусніка, які яшчэ застаўся, – Беларусь.

І літаральна адным сказам прайшоўся па Украіне, з якой вядзе неабвешчаную вайну, згадаўшы толькі акупаваны Крым, які ўсцяж сядзіць без электрычнасці і вады. Уся замежнапалітычная ўвага Крамля – пагрозы Турэччыне. І апраўданне вайны ў Сірыі.

Што ж да ўнутранай палітыкі, найбольш увагі Пуцін надаў эканамічным і сацыяльным праблемам, а таксама карупцыі. Агульная выснова для суграмадзянаў ад прэзідэнта Расеі: варта рыхтавацца, што нізкія цэны на газ і нафту захаваюцца, а санкцыі працягнуцца. Зрэшты, хоць праблемаў агучана было шмат, як іх развязваць, – Пуцін прамаўчаў.

Госць «Гарачага каментара» – журналіст ды публіцыст Саша Сотнік, які заўважыў, што шмат якія масквічы ўспрынялі апошнюю прамову Пуціна перад Федэральным Сходам як рыхтаванне Расеі да вайны.

«Пуцін – гэта вайна. Гэта адзінае, што сёння заўважалася ў гэтым «крысятніку», які нам сёння паказвалі ў тэлевізары. Інакш я гэтага назваць не магу, бо там сядзелі застрашаныя людзі, якія не разумелі, куды далей рухацца. Яны загнаныя ў кут, яны накралі і цяпер не ведаюць, што рабіць далей, а далей Пуцін кажа: мы будзем ваяваць. Пакуль Пуцін будзе пры ўладзе – будзе вайна. Спыніць гэтую вайну здолее толькі народ або найбліжэйшае атачэнне Пуціна, калі гэтыя людзі зразумеюць, што труны пайшлі вялізнаю плынню і кроў льецца няспыннай ракой. Стрымаць гэта можна, прыбраўшы Уладзіміра Пуціна», – заўважыў публіцыст.

Паводле эксперта, у супрацьстаянні з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам Пуцін натрапіў на такога ж «пацана», як ён сам. «Тут абое рабое, сустрэліся дзве адзіноты – ні адзін, ні іншы ўступаць не збіраецца», – адзначыў спадар Сотнік. Паводле яго, Пуцін мае намер ісці да канца, а прыблізны пасыл прамовы кіраўніка Расеі – гэта Сірыя або смерць.

Адмысловец мяркуе, што выступленне Пуціна не было скіравана толькі для ўнутранай аўдыторыі – расейцаў, бо ён ні слова не згадаў пра пратэсты дальнабойнікаў. Тыя ж, у сваю чаргу, збіраюцца зноў ісці калонамі на Маскву, бо расейскі кіраўнік у сваім звароце да Федэральнага Сходу пра іх забыў. «Пуцін звяртаўся да сваёй братвы. Да таго «крысятніка», які сабраўся разам. Ён спрабаваў іх супакоіць. Ён сказаў: так, у нас усё вельмі кепска, але нас выратуе вайна. Пакуль ідзе вайна, мы неяк здолеем кіраваць, трымаць стырно ў гэтай краіне, якая вось-вось паляціць пад адхон», – заўважыў спадар Сотнік.

З гэтай прычыны Пуцін заклікаў расейскае чынавенства маліцца на яго ды на вайну, калі яно хоча нешта яшчэ выціснуць сабе ў кішэню з Расеі, мяркуе публіцыст.

На ягоную думку, пакуль лідар Беларусі Аляксандр Лукашэнка перагульвае Уладзіміра Пуціна, які лічыць сябе вялікім стратэгам. Забарона Рассельгаснаглядам паставак беларускай малочнай прадукцыі – гэта помста Пуціна за тое, што Лукашэнка «робіць рэверансы» ў бок Захаду, лічыць расейскі журналіст.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў