«Сапраўднае шчасце – нарэшце з’явіліся нашыя сцягі». Што кажуць мінакі пра акцыю ў Менску?

video

Як ставяцца жыхары Менску да актывістаў з бел-чырвона-белымі сцягамі?

Адмысловую акцыю да 26-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі правёў «Малады фронт» на плошчы Незалежнасці ў цэнтры Менску. Дзеячы ўзнялі беларускія нацыянальныя сцягі ды размясціліся ўздоўж праспекта. Мінакам удзельнікі акцыі раздавалі бел-чырвона-белыя стужкі.

Некаторыя з мінакоў нічога не ведалі пра падзею, якая адбылася 27-га ліпеня 1990 года. Але большасць рэагавала на акцыю надзвычай пазітыўна.

«Гэта сапраўднае свята: на нашай плошчы нарэшце зʼявіліся нашыя сцягі. Я проста гляджу – і вока цешыцца ў мяне. Гэта проста шчасце сапраўднае. Вось каб часцей…», – адзначыў адзін са спадароў.

«Калі людзі памятаюць свае даты, падтрымліваюць традыцыі, то, пэўна, – гэта добра, някепска. Лепей ведаць сваю гісторыю, чым адмахвацца ад яе і забыць пра ўсё», – заўважыла спадарыня.

Больш адказаў – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары