Саначнік Кадыраў. Як карыстальнікі Coub абсмяялі главу Чачэніі


Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі асабіста спраўдзіў трываласць санак і ацаніў магчымасці турыстычнага комплексу «Кезеной-Ам», які паводле Кадырава, зʼяўляецца «адным з найпрыгажэйшых куткоў рэспублікі».

Чачэнскі лідар разам з паплечнікамі пасля намазу пракаціўся з гары ўніз галавой.

Навіна абляцела СМІ, а відэа выклікала хвалю сатырычных дэматыватараў.

Заўтра ў Чачэніі пройдзе шматтысячны мітынг на падтрыманне Кадырава ад «нападак апазіцыі». Ужо падрыхтаваныя лозунгі, якія абражаюць многіх расейскіх дзеячаў, ад Міхаіла Хадаркоўскага да Аляксея Навальнага.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў