Самыя запатрабаваныя спецыяльнасці ў Менску: медсястра, доктар і прыбіральнік


Служба занятасці Менску налічыла ў сталіцы больш за 8 тыс. вакансіяў.

Па стане на 1 ліпеня, колькасць вакансіяў склала 8 266, з якіх 3 703 прызначаныя для рабочых.

Больш за іншых сярод рабочых шукаюць на працу кухараў (236 вакансія), прыбіральнікаў памяшканняў (219), арматуршчыкаў (183). Сярод спецыялістаў самымі запатрабаванымі зʼяўляюцца медсястра (897), доктар-спецыяліст (509) ды інжынер (273).

Відэасюжэт «Белсату» пра барацьбу дзяржавы супраць «дармаедаў»

Паводле ўпраўлення занятасці камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму, у першым паўгоддзі бягучага года дапамогу па беспрацоўі атрымлівалі амаль 10 тыс. асобаў.

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Стужка навінаў