Самыя ўплывовыя людзі свету – 2015: Пуцін на першым месцы ў рэйтынгу «Forbes»


Фота: platonphoto.com

Амерыканскі «Forbes» апублікаваў штогадовы рэйтынг самых уплывовых людзей свету. Спіс з 73 пазіцый у трэці раз запар узначаліў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

У топ-3 трапіла канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт ЗША Барак Оўбама.

Глядзіце таксама >>> Шэндэровіч: У Расейскай імперыі ніякіх перспектываў, яна ў здыханні

Рэйтынг «Forbes» – субектыўны выбар рэдакцыі. Палітыкі, рэлігійныя лідары, фінансісты, прадпрымальнікі, філантропы і зоркі шоу-бізнесу ў межах спісу ацэньваюцца паводле наступных параметраў: колькасць людзей, на якіх уплываюць іх рашэнні; аб’ём фінансавых рэсурсаў, якія да іх належаць або знаходзяцца пад іхным кантролем; актыўнасць, з якой удзельнікі рэйтынгу карыстаюцца сваім уплывам.

ЮВ, belsat.eu, паводле forbes.ru

Стужка навінаў