Самы вядомы дом у Літве: гаспадары размалявалі сцены ў стылі «Adidas», а цяпер шкадуюць


[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”31661,31665,31657,31653,31669″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Усе спыняюцца ля дому з трыма палоскамі і робяць здымкі, скардзіцца літоўская пара.

Літоўцы ў інтэрнэце абмяркоўваюць дом з незвычайным дызайнам у гарадку Суяйняй. Падчас рамонту ўлетку гаспадары вырашылі намаляваць на ім тры характэрныя палоскі і лагатып «Adidas».

Але цяпер гаспадры шкадуюць.

«Мы не думалі, што прыцягнем столькі ўвагі. Калі б мы ведалі, усе так зацікавяцца, то наўрад ці вырашыліся б на такі крок. Спыняюцца ўсе запар і фатаграфуюць», – кажа гаспадыня Раса Сабаляўскайце.

Юстас, які жыве з ёй, паказвае на рэльефны лататып.

«Гэта найноўшая тэхналогія», – тлумачыць літовец.

Працавалі над незвычайным праектам майстры з Шаўляй.

Чаму ўвогуле менавіта «Adidas»? Бо выраслі з ім, а таму з гэтай нагоды можна і падурэць, кажуць гаспадары.

Думкі пра магчымае парушэнне аўторскіх правоў вядомай кампаніі яны гоняць прэч:

«Мы ж такую рэкламу для іх у Літве зрабілі».

НМ, belsat.eu, паводле Delfi

Стужка навінаў