Самы страшны антырэкорд за апошнія 12 гадоў. Узровень занятасці беларусаў упаў ніжэй плінтуса


У верасні 2016-га ў беларускай эканоміцы былі занятыя 4 млн 386,5 тыс чалавек, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. У верасні 2015-га гэты паказнік быў 87,6 тыс большы.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведамляе, што колькасць зарэгістраваных беспрацоўных напрыканцы верасня 2016 года дасягнула 40,3 тыс асобаў (на канец верасня 2015 года – 43,7 тыс.). Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў канцы верасня 2016 года быў 0,9 % ад эканамічна актыўнага насельніцтва (у 2015-м – 1 %).

У аналітычным аглядзе «Эканамічныя тэндэнцыі ў Беларусі», які падрыхтаваў цэнтр сацыяльна-эканамічных даследаванняў «CASE Belarus», адзначаецца, што ўзровень занятасці насельніцтва ўпаў да самага нізкага за апошнія 12 гадоў узроўню.

Пав3одле даследчыкаў, за першае паўгоддзе 2016-га занятых у эканоміцы стала менш на 80 тыс.

«Гэта рэкордная зніжэнне занятасці за апошнія гады за такі кароткі прамежак часу. Колькасць беспрацоўных павялічылася за першае паўгоддзе толькі на 4000 чалавек, што склала 5 % ад колькасці занятых у эканоміцы», – адзначаюць у «CASE Belarus».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”384805″ img_size=”large”][vc_single_image image=”384801″ img_size=”large”][vc_single_image image=”384797″ img_size=”large”][vc_column_text]Гістарычны мінімум па ўзроўню занятасці быў зафіксаваны ў чацвёртым квартале 2004 года – 4,420 млн.

«Такім чынам, заваёвы пяцігодкі 2006-2010 гадоў, якая ўвайшла ў гісторыю як пяцігодка высокіх тэмпаў росту ВУП і занятасці, цалкам страчаны», – падкрэсліваюць аўтары агляду.

Сёлета Аляксандр Лукашэнка ў пасланні народу і парламенту заявіў пра неабходнасць «звярнуць увагу на эфектыўную занятасць людзей». Кіраўнік Беларусі нагадаў пра неабходнасць стварыць у 2016-ым 50 тыс новых працоўных месцаў.

«Гэта мінімальнае патрабаванне. Усяго толькі 50 тыс, нават не 100 тыс, і ня мільён працоўных месцаў (з такою праграмаю ішоў на прэзідэнцкія выбары ў 2010 годзе Яраслаў Раманчук, а ў 2015-м Анатоль Лябедзька – заўв. belsat.eu).

А каб стварыць мільён працоўных месцаў, трэба мець мільярд! Мы рэалісты, стаім на зямлі: нам трэба 50 тыс працоўных месцаў», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў