Самы камфортны від транспарту для менчукоў – метро


Жыхары сталіцы самым камфортным транспартам лічаць метро і не вельмі задаволеныя з маршрутак і трамваяў.

Згодна з апытаннем, праведзеным сёлета “Менсктрансам”, самым камфортным грамадскім транспартам менчукі лічаць метро, паведамляе БелТА. З пяці магчымых сталічная падземка набрала 4,4 балы. Пасля ў рэйтынгу ідуць таксоўка (4,2 балы), аўтобусы (4,1), гарадскія электрычкі (3,9), тралейбусы (3,9), маршрутныя таксоўкі (3,8), трамваі (3,7).

Кожны дзень паслугамі сталічнага метрапалітэна карыстаюцца больш за 800 тысячаў чалавек. Самыя наведвальныя станцыі: «Каменная горка», „Плошча Леніна”, „Плошча Якуба Коласа”, „Уручча”. Штодня праз іх аўтаматычныя кантрольныя пункты праходзяць у сярэднім ад 50 да 65 тысячаў менчукоў і гасцей гораду.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў