Samsung прадставіла вынікі расследавання па выпадках узгарання смартфонаў Galaxy Note 7


Прычынамі ўзгарання смартфонаў Samsung Galaxy Note 7 сталіся недахопы ў праектаванні акумулятарных батарэяў і тэхналагічнага працэсу зборкі.

Інжынеры і адмыслоўцы кампаніі вывучылі больш за 200 тыс. мабільных прыладаў і каля 30 тыс. акумулятараў з мэтаю ўсталяваць прычыну раптоўных узгаранняў. Дбайнай праверцы падвергнулася апаратная і праграмная часткі Galaxy Note 7, працэсы зборкі смартфона, кантролю і дастаўкі да кропак рэалізацыі.

Кіраўнік Samsung Electronics Донджын Кох адзначыў, што кампанія бярэ на сябе адказнасць за тое, што не здолела знайсці і выправіць магчымыя непаладкі раней, чым Galaxy Note 7 паступіў у продаж. У карпарацыі запэўніваюць, што Samsung зробіць усё неабходнае, каб падобная сітуацыя больш не паўтарылася.

У верасні 2016 года ва ўсім свеце пачалі рэгістравацца выпадкі беспрычыннага ўзгарання акумулятараў смартфонаў Samsung Galaxy Note 7. Праз гэта кампаніі прыйшлося зняць лінейку з продажу, а таксама спыніць вытворчасць гэтай мадэлі. Затым кампанія паведаміла аб ліквідацыі дэфекту і пачала абмен набытых раней смартфонаў на новыя. Але неўзабаве высветлілася, што праблему ліквідаваць так і не атрымалася, і батарэі новых смартфонаў працягвалі запальвацца. Samsung пачала працэс вяртання ўсіх Galaxy Note 7 і спыніла іх вытворчасць.

ВД, паводле belta.by 

Стужка навінаў