Самотная п’яная дзяўчына ў свой дзень нараджэння «замініравала» аўтавакзал Гомля


Інцыдэнт адбыўся каля другой гадзіны ночы 24 студзеня. Нецвярозая жанчына патэлефанавала ў дзяжурную частку міліцыі ды паведаміла пра замініраванне будынку аўтавакзалу.

Выбуховае прыстасаванне выяўлена не было. З будынку аўтавакзала эвакуявалі дзяжурнага.

Пазней праваахоўнікі ўсталявалі асобу «мінёркі».

Ёй апынулася 21-гадовая беспрацоўная жыхарка Гомельскага раёну нападпітку. Яна стаяла на канцавым прыпынку грамадскага транспарту побач з аўтавакзалам. Напярэдадні ўвечары дзяўчына адзначала свой дзень нараджэння ў роднай вёсцы, але ёй захацелася працягу свята, і на спадарожны аўтамабілі яна паехала ў абласны цэнтр. У Гомлі купіла бутэльку гарэлкі, і ўначы з таксафона набрала «102» і паведаміла пра бомбу. Пазней міліцыянты знайшлі пабітую бутэльку з-пад гарэлкі ў таксафона. Зламысніца затрыманая.

ДР belsat.eu паводле interfax.by

Стужка навінаў