Саўмін: Назва «Белоруссия» – не падстава, каб не вяртаць крэдыт


Расейскі прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў днямі падпісаў распараджэнне аб падпісанні пагаднення паміж урадамі Расіі і Беларусі.

Аб прадстаўленні нашай краіне дзяржаўнага фінансавага крэдыту. У дакуменце, які размешчаны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі РФ, згадваецца неіснуючая дзяржава – «Республика Белоруссия». Як вядома, паводле афіцыйнай нормы па-руску наша дзяржава называецца «Республика Беларусь». У такім выглядзе яна і мусіць фігураваць у дзяржаўнай дакументацыі.

Чаму ў названым афіцыйным дакуменце Рэспубліку Беларусь называюць «Республика Белоруссия» патлумачыць ні ў МЗС, ні ў Саўміне не змаглі.

Вось што сказала ў каментары Еўрарадыё кіраўніца прэс-службы, Савета міністраў Вольга Доўгая: «Справа ў тым, што ў іх прынята так. Ва ўсіх афіцыйных дакументах у Расейскай Федэрацыі яны пішуць «Республика Белоруссия». І гэта не падстава не плаціць крэдыт, гэта дакладна».

Нагадаем, у інтэрнэце з’явіліся жарты, што Беларусь не павінна будзе вяртаць крэдыт, які атрымае «Белоруссия».

[vc_single_image image=”346804″ img_size=”large”]

euroradio.fm

Стужка навінаў