Самая павольная паліцэйская пагоня


Цягам двух гадзінаў паліцыянты намагаліся спыніць ярка-зялёную таксоўку, за стырном якой сядзеў угоншчык. Пры гэтым ён умудрыўся проста на хаду раздаваць грошы мінакам.

Патрульныя машыны пераследавалі ўгоншчыка, але не спрабавалі яго спыніць, бо паводле інфармацыі праваахоўнікаў, мужчына быў узброены. Злачынца наўмысна ехаў павольна, раздаваў грошы з таксоўкі мінакам, многія віталі яго воклічамі і апладысментамі.

Аднак самая павольная пагоня завяршылася арыштам, калі да яе далучыліся некалькі браніраваных джыпаў паліцыі. Яны пратаранілі аўта ды змусілі ўгоншчыка спыніцца. Мужчына здаўся паліцыі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў