Самалёт на сонечных батарэях пачаў пералёт праз Атлантыку


«Solar Impulse 2» вылецеў з Нью-Ёрку ў Іспанію. Чакаецца, што палёт будзе доўжыцца ад 90 да 110 гадзінаў. Пілоты апарата маюць намер прызямліцца ў аэрапорце Сэвіллі. Пералёт стане самым працяглым для «Solar Impulse 2» у 2016 годзе.

«Solar Impulse 2», якім кіруе швейцарскі пілот Бэртран Пікар, пачаў кругасветнае падарожжа 9 сакавіка 2015 года ў Абу-Дабі. Каля года таму самалёт здзейсніў пералёт праз Ціхі акіян і правёў у паветры больш за пяць дзён. Пасля прыбыцця на Гаваі ў самалёта знайшлі непаладкі ў сонечных батарэях, на рамонт якіх сышло дзевяць месяцаў. Кругасветны пералёт пілоты аднавілі ў канцы красавіка сёлета.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў