Самалёт «Air France» экстранна прызямліўся праз «бомбу» ў прыбіральні


Служба бяспекі Кеніі пацвердзіла, што ў прыбіральні летака заклалі выбухоўку, паведаміла брытанскае выданне «The Independent», спасылаючыся на інфармацыю ад мясцовых уладаў Кеніі.

Пазней авіякампанія зняпраўдзіла інфармацыю, паведаміўшы, што бомба была муляжом.

Паветранае судна здзяйсняла рэйс з Маўрыкіі ў Парыж. Экіпаж атрымаў дазвол на аварыйную пасадку ў кенійскім аэрапорце Мамбаса пасля таго, як у прыбіральні знайшлі падазроны прадмет. На борце знаходзіліся 459 пасажыраў і 14 членаў экіпажу.

ЮВ, belsat.eu, паводле independent.co.uk

Стужка навінаў