«Самае смешнае, што віно з такой назвай з’явілася ў крамах»: У калекцыі Ягора Сурскага 300 бутэлек «чарніла»


Уладальнік найвялікшай (і, імаверна, адзінай у Беларусі) калекцыі пладова-ягаднага віна прадставіў сотні бутэлек ува «Ў-бары».

Мастацтвазнаўца і арт-куратар Ягор Сурскі збірае артэфакты, звязаныя з мацаванымі пладовымі вінамі цягам дзесяці гадоў. У ягонай калекцыі ўжо каля 300 бутэлек і яшчэ больш этыкетак, найстарэйшая з якіх сягае 1967 году.

bs0811charnila-5

Паводле калекцыянера, пэўны час збор існаваў нават на нелегальным становішчы – калі паводле закону нельга было захоўваць больш за 5 літраў алкаголю ў хаце.

«Так званае «чарніла» – гэта беларуская легенда, – лічыць Сурскі. – Шмат хто збірае калекцыйныя марачныя віна, на гэта ёсць рынак. А вось мацаваныя пладовыя – ніхто, таму гэта цікава. Хто ведае, магчыма праз 100 год гэта будзе каштоўнасцю?».

Захопленасць магла б падацца дзівацтвам, каб не сур’ёзны культуралагічны падыход захавальніка калекцыі да самой з’явы «пладова-выгаднага», як кажуць у народзе, напою. Бо важны тут не столькі змест, які больш нагадвае антывіно, але і суправаджаючы антыдызайн.

bs0811charnila-6

«Некаторыя назвы, – распавядае Сурскі, – ужо сталіся рэліктамі эпохі: «Крыжачок», «Кола Фартуны», «Восеньскі блюз», «Няверная», «Казанова» і г.д. Калі мы стварылі суполку ў Фэйсбуку для абмеркавання этыкетак, то пачалі выдумляць у тым жа стылі: «Трыо», «Дуэт», «Пралетарскае»… Самае смешнае, што віно з такімі назвамі неўзабаве з’явіліся ў крамах!».

bs0811charnila-9

Паводле Сурскага, пладова-ягадныя віны ствараюць вакол сябе цэлую інфраструктуру, асобны сусвет: прыкладам, пункты здачы шклотары, дзе соўгаецца адпаведная публіка, каб здаць бутэлькі, а на здабытыя грошы купіць віна, каб з недапітай пляшкай зноў стаць у канец чаргі на тым жа прыёмным пункце… Ці не лягчэй пустыя бутэлькі змяняць адразу на адну поўную? – задае рытарычнае пытанне ўладальнік калекцыі.

Jahor Surski - kolekcjoner
Jahor Surski - kolekcjoner

Сурскі адзначае, што жарты – жартамі, але пладовыя віны пры правільным падыходзе могуць займець будучыню. Калі панізіць градус алкаголю ды выкарыстоўваць больш-менш якасную сыравіну, то беларускія пладовыя (не вінаградныя) віны цалкам маглі б скласці канкурэнцыю тым жа малдаўскім аналагам.

АК

Глядзі таксама
Каментары