Самае частае слова Лукашэнкі ў размове з Пуціным (скрыншот)


Прэс-служба Уладзіміра Пуціна апублікавала стэнаграму з сустрэчы кіраўнікоў Расеі і Беларусі ў Сочы. Гэта няпоўны запіс і фактычна, толькі фармальная кароткая частка размовы. Але адно слова кіраўнік Беларусі ўжывае амаль што ў кожным сказе.

У апублікаванай кароткай размове кіраўнікі краінаў вітаюць адзін аднога, гавораць, як яны цешацца сустрэчы і пра што будуць размаўляць надалей. У тэксце Аляксандр Лукашэнка гаворыць 11 сказаў, у якіх 8 разоў згадвае «праблемы», або выкарыстоўвае аднакарэнныя словы.

Скрыншот стэнаграмы, kremlin.ru

Спачатку Лукашэнка гаворыць пра свае ўласныя «прэзідэнцкія» праблемы, якія на яго «накатваюцца». Потым дадае, што ў Пуціна таксама «іх хапае», толькі «ў большым аб’ёме».

Далей Лукашэнка гаворыць пра праблемы ў двухбаковых дачыненнях, якія «вырашаюцца хутка» і тыя, што «доўга не вырашаюцца». Але новых пры гэтым «не зʼяўляецца».

Пуцін у сваім прывітанні ўжыў слова «праблемы» адзін раз – гаворачы пра міжнародныя пытанні.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў