Саліст «Rammstein» пакутуе ад расейскіх зорак шоу-бізнесу і просіць аб дапамозе


Вакаліст Rammstein Тыль Ліндэман апынуўся госцем фестывалю «Спякота» у Баку, дзе выступаюць Аніта Цой, Рыгор Лепс, Ігар Нікалаеў, Дзіма Білан ды іншыя расейскія поп-зоркі.

Як звярнуў увагу жыхар Баку Шаміль Рамазанаў, з Ліндэманам, які сам у фестывалі не ўдзельнічае, увесь час фатаграфуюцца расейскія зоркі і немец на гэтых фотаздымках выглядае вельмі няшчасным, піша «Медуза».

Dear Till Lindemann, I've just seen some photos of you with Olga Buzova, Anita Tsoy, Emin, Iosif Prigozhin and other great artists in Nardaran, Azerbaijan.Please, blink twice if you are being held hostage.

Publié par Shamil Ramazanov sur jeudi 27 juillet 2017

Рамазанаў пажартаваў: няхай Ліндэман міргне двойчы, калі яго трымаюць у закладніках і сілком прымушаюць праводзіць час на фестывалі. 28 ліпеня ў Instagram зʼявілася відэа, на якім Ліндэман трымае сурвэтку з надпісам «Help» і двойчы маргае.

🤣🤣🤣 #tilllindemann #baku #azerbaijan #zharafest

A post shared by ANAR REIBAND (@reiband) on

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары