Салігорскія зваршчыкі станчылі ў падтрымку ўльянаўскіх курсантаў


Міліцыя хоча зладзіць праверку.

На Youtube з’явіўся відэаролік, у якім салігорскія зваршчыкі танчаць пад песню «Satisfaction». Афіцыйны Twitter-акаўнт ГУУС Менгарвыканкаму заклікаў абласную міліцыю правесці адпаведную праверку відэа.

Флэшмоб з танцамі пад «Satisfaction» пачаўся ў Расеі ў знак салідарнасці з курсантамі лётнага факультэту Ўльянаўскага інстытуту грамадзянскай авіяцыі, якім пасля адпаведнага відэароліка пагражаюць адлічэннем.

Стужка навінаў