Салігорскім прадпрыемствам выдалі разнарадку па подпісах


Зборам подпісаў на прадпрыемствах звычайна займаюцца штатныя ідэолагі ды прафоргі, папярэдне ўключаныя мясцовымі ўладамі ў склад ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Напрыклад, кожнаму зборшчыку подпісаў на ААТ «Салігорскгандль» неабходна было сабраць па 13 лістоў подпісаў, то бок па 208 штук. Для гэтага ўсіх работнікаў прадпрыемства абавязвалі прынесці на працу пашпарты.

З іншага боку, на вулічных пікетах у падтрыманне Лукашэнкі пашпартоў у людзей нават не патрабуюць. Выявілася, што выбарнікі, якія не маюць пры сабе галоўнага дакументу грамадзяніна, а такіх на вуліцы абсалютная большасць, могуць і пакідаюць свае подпісы без прадяўлення пашпарта. Неабходныя ж для запаўнення дадзеныя з пашпартоў улады пазней бяруць цэнтралізавана ў пашпартным стале.

На думку праваабаронцаў, гэткае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу з’яўляецца грубым парушэннем выбарчага заканадаўства і ставіць у абсалютна няроўныя ўмовы іншых прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта

Паводле elections2015.spring96.org

Стужка навінаў