Салідарныя ў Варшаве


Спыніць рэпрэсіі супраць актывістаў, затрыманых яшчэ ў пятніцу за акцыю салідарнасці з забітымі на кіеўскім Майдане – з такім патрабаваннем ўдзельнікі Руху “Разам” прыйшлі сёння да беларускай амбасады ў Варшаве. А таксама перадалі ў пасольства Украіны паспрыяць вызваленню актывістаў.

У прадстаўніцтве нашае краіны петыцыі не прынялі. А дакладней, проста не адкрылі дзвярэй актывістам. Паводле Вячаслава Сіўчыка, беларускія амбасады ў любой краіне свету проста ігнаруюць пратэсты і звароты сваіх грамадзянаў. Затрыманых 23-га студзеня актывістаў Максіма Вінярскага, Алеся Макаева, Яўгена Батуру, Міколу Коласа і Вольгу Нікалайчык асудзілі на тэрміны ад пяці да пятнаццаці содняў. Іх і яшчэ чатырох чалавек жорстка затрымалі на акцыі салідарнасці з забітымі на кіеўскім Майдане год таму. Міліцыянты паводзілі сябе агрэсіўна і не дазвалялі журналістам здымаць. Зварот з просьбай дапамагчы затрыманым перадалі ва украінскае дыппрадстаўніцтва ў Варшаве.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў