Сакрэт фірмы: Як легальна зарабіць на самагоне?


Беларусы прызнаныя найбольш пітушчай нацыяй у свеце: штогод дарослы мужчына спажывае каля 27 літраў спірту. Між тым да XX ст., калі быў забаронены выраб самагону, аб праблемах з алкагалізмам у Беларусі не чулі. Сёння дзяржава і бізнесоўцы паступова спрабуюць знайсці кампраміс і вярнуцца да вырабу «нацыянальнага» напою.

Пакуль што кустарны выраб гарэлкі дазволены толькі комплексам аграэкатурызму, прычым сядзібы могуць прадаваць самагон толькі на разліў у корчмах на сваёй тэрыторыі. І гэта пры тым, што крамную гарэлку, якую масава п’юць беларусы, вырабляюць метадам рэктыфікацыі, які пазабаўляе напой водару і карысных рэчываў.

Старажытныя напоі атрымоўваюць праз дыстыляцыю (метад натуральнага закісання), таму яны захоўваюць смак і арамат соладу.

Ці ёсць у самагоншчыкаў шанцы стаць бізнесоўцамі ды колькі трэба ўкласці, каб пачаць гнаць якасны самагон?

Глядзець поўнае выданне праграмы «Асабісты капітал»

ГВ, Belsat.eu

Стужка навінаў