Сайт сharter97.org заблакавалі ў Расеі па рашэнню Генпракуратуры


Чытач сайту сharter97.org з Калінінграда звярнуўся ў Раскамнагляд з просьбай патлумачыць, чаму на тэрыторыі Расеі ўзніклі праблемы з доступам да сайта «Хартыя-97».

Сёння ён атрымаў адказ з Упраўлення Федэральнай службы па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогіяў і масавых камунікацыяў па Калінінградскай вобласці РФ.

А адказе гаворыцца, што IP-адрэса, на якой размешчаны сайт charter97.org унесены ў рэестр рэсурсаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюд каторай забаронены ў Расеі. Таксама паведамляцца, што IP-адрэса сайта трапіла ў рэестр па патрабаванню Генпракуратуры.

Ад 24 студзеня сайт сharter97.org заблакаваны на тэрыторыі Беларусі.

 

Стужка навінаў