Сайт «Беларускі партызан» заблакавалі?


Увечары 14 снежня рэдакцыя «Беларускага партызану» паведаміла пра спробы блакавання інтэрнэт-рэсурсу ў Беларусі.

Аб праблемах з доступам да сайту паведамілі чытачы. На сайт не змаглі зайсці абаненты інтэрнэт-правайдэра «Атлант-Тэлекам» (цяпер належыць velcom).

Абаненты гэтага правайдару атрымліваюць паведамленне, што доступ да старонкі заблакаваны ў адпаведнасці з указам прэзідэнта № 60 ад 01.02.2010, пастановай Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) № 4/11 ад 29.06.2020, дэкрэту прэзідэнта № 6 ад 28.12.2014 і пастанове ААЦ і Мінсувязі № 6/8 ад 19.02.2015.

Сайт не працуе і ў абанентаў МТС ды правайдара «Гарант» (цяпер таксама належыць velcom).

Рэдакцыя заклікае чытаць навіны ў сацсетках і заінсталяваць ананімайзэр.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў