Садоўскі падаў у суд на Менгарвыканкам – за зацягванне адказу на заяўку пра Дзень Волі


Дзяніс Садоўскі на акцыі 15 сакавіка ў Менску

Адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, адзін з заяўнікаў акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка ў Менску Дзяніс Садоўскі падаў у суд Маскоўскага раёну гораду скаргу на дзеянні Менгарвыканкаму, які даў адказ па акцыі менш чым за дзень да яе пачатку.

Пра гэта паведамляецца на сайце БХД.

У скарзе Дзяніс Садоўскі адзначае, што Менгарвыканкам парушыў тэрмін на прыняцце рашэння аб правядзенні масавага мерапрыемства, прадугледжаны арт.6 Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Пры гэтым рашэнне гарадскіх уладаў аб правядзенні масавага мерапрыемства ў парку Дружбы народаў не ўзгаднялася з заяўнікам.

Таксама, падкрэслівае Дзяніс Садоўскі, у чыноўнікаў адсутнічалі падставы для адмовы ў правядзенні масавага мерапрыемства па маршруце, паказаным заяўнікам.

Паводле адказнага сактаратара БХД, дзеянні чыноўнікаў парушылі права заяўніка на арганізацыю і правядзенне масавага мерапрыемства.

Якім будзе «Чарнобыльскі шлях – 2017»

Адказны сакратар БХД просіць прызнаць незаконным рашэнне Менгарвыканкаму ад 24 сакавіка аб правядзенні масавага мерапрыемства, як і бяздзейнасць Менгарвыканкаму, якая выявілася ў нясвоечасовым прыняцці рашэння па заяўцы, якую падалі яшчэ 8 лютага.

«Адказнасць за тое, што акцыя была несанкцыянаванай, ляжыць перадусім на менскіх уладах, бо яны парушылі ўласны ж закон, не даўшы своечасова адказ, тым самым паставіўшы арганізатараў і грамадзянаў у становішча, калі фактычна акцыя была незабароненая, але і дазволу на яе не было. З такім найгрубейшым парушэннем мы не будзем мірыцца, хоць на нашыя папярэднія скаргі ўлады адказалі адпіскамі пра тое, што ўсё законна. Але відавочна, што гэтае прамое парушэнне заканадаўства. Таму мы падаем у суд, каб выявіць гэта беззаконне і каб улады надалей такога не паўтаралі», – заявіў Дзяніс Садоўскі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары