Садоўнік выстрыг свастыку пад вокнамі прэзідэнта Латвіі


Фотаздымак трапіў у сеціва 31 траўня, але па сацыяльных сетках разляцеўся толькі 2 чэрвеня.

Пра гэтае здарэнне зрабіў сюжэт мясцовы тэлеканал. Такім чынам навіна дайшла да адміністрацыі латвійскага прэзідэнта. Прэс-сакратар кіраўніка Латвіі Яніс Сіксніс паведаміў, што свастыка стала для працаўнікоў рэзідэнцыі нечаканасцю. Кампанія, на якую працуе (або працаваў) садоўнік, ужо не зможа касіць прэзідэнцкі газон – кантракт з фірмай будзе разарваны, паведамляе delfi.lt.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў