Карыстальнікі сацсетак узбураныя калонаю фураў пад сценамі Крамля (Фотафакт)


Карыстальнікі сацыяльных сетак заўважылі, што пад сценамі Крамля ў Маскве ездзяць ноччу вялікія цяжкавікі.

Пра гэта напісаў obozrevatel.com.

Інтэрнаўты адзначылі, што звычайна фуры не з’яўляюцца ў цэнтры Масквы, бо ёсць абмежаванні для іх руху.

Паводле некаторых карыстальнікаў, гэтак прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін «вывозіць нарабаванае», іншыя мяркуюць, што ўнутры грузавікоў «перавозяць вайскоўцаў».






Раней карыстальнікі сацсетак абмяркоўвалі, куды знік кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін, які з 6 сакавіка не з’яўляецца на публіцы.

МЯ, belsat.eu, паводле obozrevatel.com

Глядзі таксама
Каментары