Сабор на балансе дзяржавы: Пачалі рэканструкцыі і не скончылі

video

Заснаваны ў XVII стагоддзі Юравіцкі мужчынскі манастыр цяпер зазнае не найлепшыя часы.

«У мяне не вельмі ўдала склалася жыццё. І для мяне вось гэты манастыр – такі прытулак проста выдатны. Ёсць жытло, харчаванне, ёсць праца, ёсць час адпачыць і нешта паглядзець», – распавядае Валерый Горны.
Разам з ім прытулак у Юравіцкім манастыры знайшлі і іншыя людзі, якія напаткаў цяжкі лёс.

Манастыр, заснаваны ў 17-м стагоддзі, цяпер зазнае не найлепшыя часы. Помнік рэлігійнай гісторыі мае патрэбу ў рэканструкцыі, аднак для правядзення шэрагу складаных працаў на такім вялізным аб’екце ў нешматлікіх насельнікаў святыні няма ні сродкаў, ні ведаў, ні сілаў.

«Пасля таго, як у 1994-м годзе тут стварылі жаночы манастыр, які ў 2005-м рэарганізавалі ў мужчынскі, гэты наш комплекс быў унесены ў духоўную спадчыну і залатое кальцо Гомельшчыны. Пачалі вылучацца нейкія сродкі на ўзнаўленне. Сам сабор і агароджа манастыра былі перададзеныя ў Міністэрства культуры, каб можна было зрабіць усю гэтую справу. А калегіум застаўся ва ўласнасці Тураўскай епархіі. Сродкі вылучаліся. На 2012-2013 гады было запланаванае завяршэнне рэканструкцыі, але за ўвесь 2013 год нікога з рэканстуркатараў тут увогуле не было. У 2014 годзе скончылі контур сцяны: заклалі, але нічога не паставілі. Вылучаныя сродкі з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў, дакладна тры пятых часткі, пайшлі на зусім іншы аб’ект», – распавядае намеснік Свята-Раства-Багародзіцкага мужчынскага манастыра ігумен Аўксенцій.

Гісторыя пра манастыр цалкам – у відэасюжэце вышэй.

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары