Саакашвілі: Я сыходжу. Парашэнка падтрымлівае крымінальныя кланы.


Экс-прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі, які ўзначальваў Адэскую абласную адміністрацыю, вырашыў сысці ў адстаўку.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=dRc5ClpoX_4&feature=youtu.be”][vc_column_text]

«У той сітуацыі, калі рэальна прэзідэнт падтрымлівае асабіста два кланы – гэта клан бандыцкі, крымінальны клан з забойцаў 90-ых Труханава (мэр Адэсы) і гэта ізмаільскі карупцыйны клан, калі рэальна ўсю ўладу ў вобласці аддалі гэтым двум кланам і яшчэ саюзнікам сепаратыстаў з «Нашага Краю» Антону Кісэ, і гэта адбываецца абсалютна адкрыта, я ня маю намеру маўчаць. Мне гэта ўсё сапраўды надакучыла… У гэтай сітуацыі я вырашыў падаць у адстаўку і пачаць новы этап барацьбы. Няхай яны не спадзяюцца і не разлічваюць, што пазбавіліся ад мяне. Я той жаўнер, які ідзе столькі, колькі можа, а пасля столькі, колькі трэба», – заявіў сёння ў Адэсе Міхэіл Саакашвілі.

Міхэіл Саакашвілі заняў пасаду кіраўніка Адэскай адміністрацыі ў чэрвені 2015 года.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў