Саакашвілі – ужо ўва Украіне


Прыхільнікі былога кіраўніка Адэскай вобласці пранеслі яго на тэрыторыю Украіны на руках.

Пасля некалькіх гадзінаў у цягніку, які не мог выехаць з Польшчы, украінскі палітык і экс-прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі ў суправаджэнні вялікай колькасці прыхільнікаў перасек мяжу Украіны ў раёне прапускнога пункта «Шэгіні».

Пры праходжанні мяжы Саакашвілі папрасіў у памежнікаў пасведчання асобы без грамадзянства. Гэта не дазволіла ўкраінскаму боку не ўпусціць яго на тэрыторыю краіну.

Hromadske падае, што скандуючы «Ганьба!» (імаверна, у бок памежнікаў), натоўп перанёс Саакашвілі праз мяжу.

Прыхільнікі Саакашвілі пляскаюць, скандуюць ягонае імя і спяваюць украінскі гімн.

ДД

Глядзі таксама
Каментары