Саакашвілі: Ува Украіне няма суда


Паводле ўчорашняга рашэння львоўскага суда, палітык мусіць заплаціць штраф за незаконнае перасячэнне украінскае мяжы.

Увечары пятніцы Мастыскі раённы суд Львоўскай вобласці прызнаў вінаватым у незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы лідара «Руху новых сілаў», былога кіраўніка Адэскай абласной адміністрацыі і трэцяга прэзідэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі.

Палітыку пагражала да пяці гадоў пазбаўлення волі. Зараз Саакашвілі павінен заплаціць невялікі штраф.

Пасля абвяшчэння прысуду Саакашвілі ў размове з каналам NewsOne заявіў, што ўва Украіне «няма суда».

Усе суддзі ўва Украіне прадажныя, заяўляе Саакашвілі.

Самога палітыка на працэсе не было: ён праводзіў сустрэчу з жыхарамі Вінніцкай вобласці.

ДД

Стужка навінаў