Саакашвілі папрасіў дапамогі ў Мэркель ды ЕЗ і абяцае вярнуцца ва Украіну


Палітык, якога дэпартавалі з Украіны, абяцае «перамагчы ў бітве» і вярнуцца ў краіну.

Апазіцыйны палітык Міхэіл Саакашвілі просіць дапамогі ў Еўрапейскага звязу і федэральнага канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель.

«У кавярні ў Кіеве на мяне напалі мужчыны ў масках, яны захапілі мяне, пагражалі мне і вывезлі мяне на прыватным самалёце ў Польшчу. За гэтай акцыяй стаіць карумпаваны ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка», – сказаў у панядзелак, 12 лютага, газеце «Bild» Саакашвілі.

Калі ЕЗ і, у прыватнасці, Ангела Мэркель нічога не распачнуць, то Украіна прыйдзе да краху, абвясціў палітык.

«Парашэнка разбурае гэтую краіну і хоча пазбавіцца ад мяне, бо я выкрываю карупцыю», – дадаў Саакашвілі.

Ён абвясціў, што вернецца ў Украіну законным спосабам.

«Мы выйграем гэтую бітву», – запэўніў палітык.

Міхэіл Саакашвілі быў затрыманы ў Кіеве 12 лютага і затым дастаўлены на самалёце ў Варшаву. Палітык быў дапушчаны на тэрыторыю Польшчы паводле заявы аб рэадмісіі, пададзенай Нацыянальнай міграцыйнай службай Украіны.

НМ, belsat.eu, паводле DW, фотаздымак са старонкі Міхэіла Саакашвілі ў «Facebook»

Стужка навінаў