Саакашвілі пакінуў Польшчу і прысутнічаў на мітынгу ля расейскай амбасады ў Вільні


Экс-губернатар Адэскай вобласці, былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі прыняў удзел у мітынгу-пратэсце каля расейскай амбасады ў Вільні з нагоды 9-й гадавіны расейска-грузінскай вайны, перадае інтэрнэт-партал delfi.lt

На пытанне пра магчымасць атрымання літоўскага грамадзянства Саакашвілі адказаў, што ён імкнецца вярнуць сваё ўкраінскае грамадзянства.

«Я павінен вярнуць сваё ўкраінскае грамадзянства, якое было адабрана незаконна. Мноства ўкраінцаў раззлаваныя і будуць адчуваць сябе падманутымі, калі я не буду змагацца«, – сказаў Саакашвілі.

Раней польскае Radio ZET NEWS паведаміла, што экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі пакінуў Польшчу.

У сваю чаргу памежная служба Украіны плануе адабраць пашпарт і не прапусціць Саакашвілі назад у краіну.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў