Саакашвілі і яго прыхільнікі спрабавалі ўзяць штурмам Кастрычніцкі палац у Кіеве


Экс-прэзідэнт Грузіі, украінскі палітык Михэіл Саакашвілі паспрабаваў у суправаджэнні сваіх прыхільнікаў прайсці ўнутр Кастрычніцкага палаца ў цэнтры Кіева.

Пасля заканчэння мітынгу на Майдане Незалежнасці Саакашвілі заявіў, што ў Кастрычніцкім палацы на вуліцы Інстытуцкай будзе абсталяваны «каардынацыйны штаб». Аднак Нацгвардыя не пусціла мітынгоўцаў у палац.

Прыхільнікі Саакашвілі выламалі дзверы будынку і спрабавалі беспаспяхова адцясніць сілавікоў. Паміж актывістамі і праваахоўнікамі адбыліся сутычкі. Праваахоўнікі ўжылі слёзатачывы газ, мітынгоўцы кідалі фаеры.

На дадзены момант мітынгоўцы застаюцца каля будынку Кастрычніцкага палаца.

У цэнтры Кіева сёння прайшоў ініцыяваны Міхэлам Саакашвілі «Марш за імпічмент». Паводле паліцэйскіх, да мерапрыемства далучыліся каля 2 тыс. чалавек. У той жа час, арганізатары «Маршу за імпічмент» заяўляюць аб «шматтысячнай калоне» удзельнікаў. СМІ паведамляюць, што ў маршы прымаюць удзел не больш за 5000 чалавек.

ІІ, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў